Урок мужества

Раённы ўрок мужнасці напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь прайшоў у сталічнай школе № 37 Цэнтральнага раёна, дзе арганізаваны і плённа працуе Цэнтр дапрызыўнай падрыхтоўкі вучняў 10-11 класаў. На гэтым тыдні правілы аказання медыцынскай падрыхтоўкі і зладжаны марш тут асвойваюць вучні 21-й мінскай школы. Свята ў межах месячніка грамадска-патрыятычнай і ідэалагічнай работы сабрала ў актавай зале ўсіх нераўнадушных як да лёсу нашай Бацькаўшчыны, так і да годнай службы лепшых беларускіх салдатаў і афіцэраўнадзейных і мужных прадстаўнікоў Беларускай Арміі, – падкрэсліла гаспадыня патрыятычнай сустрэчы, дырэктар 37-й школы г. Мінска А.У. Андрэева.

У працяг урока мужнасці гучалі песні ваеннай пары ў выкананні самадзейных артыстаў. Юныя піянеры ўручылі ветэранам воінскай службы гваздзікі як сімвал жыццястойкасці, перамогі і доблесці. Няхай не губляецца сувязь пакаленняў, няхай гарыць вечны агонь нашай памяці, бо ветэранам ёсць чаму нас навучыць, а нам – чаму ў іх павучыцца.

 

Ещё в этом разделе