Приём в учреждение общего среднего образования учащихся 2-11 классов

Аб змяненні пастановы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 20 снежня 2011 г. № 283

развернуть

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

 

Министерство образования Республики Беларусь

ПАСТАНОВА

 

ПОСТАНОВЛЕНИЕ

 

 

 

9 лістапада 2021 г. № 243

г.Мінск

 

 

г.Мінск

Аб змяненні пастановы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 20 снежня 2011 г. № 283

 

На падставе абзаца другога падпункта 1.1 пункта 1 пастановы Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 19 лiпеня 2011 г. № 969 «О делегировании полномочий Правительства Республики Беларусь на принятие (издание) нормативных правовых актов в соответствии с Кодексом Республики Беларусь об образовании» Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь

ПАСТАНАЎЛЯЕ:

  1. Унесці ў Палажэнне аб установе агульнай сярэдняй адукацыi, зацверджанае пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 20 снежня 2011 г. №283, наступныя змяненні:

у частцы трэцяй пункта 431 лічбу «6» замяніць лічбай «7»;

у абзацы другім пункта 54 словы «ўпраўлення (аддзела) адукацыі мясцовага выканаўчага і распарадчага органа» замяніць словамі «структурнага падраздзялення мясцовага выканаўчага і распарадчага органа, якое ажыццяўляе дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы адукацыі (далей – упраўленне (аддзел) адукацыі мясцовага выканаўчага і распарадчага органа)»;

у абзацы другім пункта 76 словы «аддзеламi (упраўленнямi)» замяніць словамі «упраўленнямі (аддзеламі)»;

пункт 84 дапоўніць часткай наступнага зместу:

«Асоба (законны прадстаўнiк непаўналетняй асобы), якая выказала жаданне прыняць удзел у дадатковым прыёме ў X класс для атрымання сярэдняй адукацыi ў лiцэi, ва ўстанове вышэйшай адукацыi, акрамя дакументаў, пералiчаных у частцы першай дадзенага пункта, падае ў прыёмную камiсiю адпаведнай установы адукацыi ведамасць адзнак, атрыманых асобай на ўступных іспытах у год прыёму.»;

частку першую пункта 87 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«87. Прыём асоб для атрымання сярэдняй адукацыi ў лiцэях, ва ўстановах вышэйшай адукацыi, дадатковы прыём у X класы ліцэяў, устаноў вышэйшай адукацыі ажыццяўляецца па конкурсе на падставе ўступных iспытаў.»;

пункт 92 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«92. Вынікі ўступных іспытаў пры прыёме асоб, якія выказалі жаданне прыняць удзел у конкурсе:

пры прыёме ў X клас для атрымання сярэдняй адукацыi ў лiцэях, ва ўстановах вышэйшай адукацыi ацэньваюцца ў адпаведнасці з крытэрыямі ацэньвання заданняў, якія распрацоўваюцца ўстановай адукацыі «Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў» (далей – РІКВ) з выстаўленнем адзнак ад 1 (аднаго) да 10 (дзесяцi) балаў;

для атрымання сярэдняй адукацыi на свабодныя месцы ў гiмназiях, гiмназiях-iнтэрнатах, гiмназiях - каледжах мастацтваў, у XI клас для атрымання сярэдняй адукацыi ў лiцэях, ва ўстановах вышэйшай адукацыi ацэньваюцца па дзесяцiбальнай шкале з выстаўленнем адзнак ад 1 (аднаго) да 10 (дзесяцi) балаў у адпаведнасцi з нормамi ацэнкi вынiкаў вучэбнай дзейнасцi вучняў па адпаведных вучэбных прадметах.»;

у частцы другой пункта 95:

абзац пяты выключыць;

абзац восьмы выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«у перыяд з 11 па 17 жнiўня пры прыёме на свабодныя месцы ў X класы гiмназiй, гiмназiй-iнтэрнатаў, X клас гiмназiй - каледжаў мастацтваў, дадатковым прыёме ў X класы ліцэяў, устаноў вышэйшай адукацыі;»;

пункт 96 выключыць;

абзац трэці пункта 113 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«пры прыёме для атрымання сярэдняй адукацыi ў лiцэях, ва ўстановах вышэйшай адукацыi, дадатковым прыёме ў X класы ліцэяў, устаноў вышэйшай адукацыі на падставе сумы балаў, атрыманых згодна з крытэрыямі ацэньвання заданняў РІКВ, і станоўчых адзнак па дзесяцібальнай шкале, атрыманых iмi на ўступных iспытах. Станоўчымі з'яўляюцца адзнакі ад 6 балаў і вышэй;»

пункт 115 дапоўніць часткай наступнага зместу:

«Асобы, якiя прынялі ўдзел у конкурсе для атрымання сярэдняй адукацыi ў ліцэях, установах вышэйшай адукацыі, але па выніках конкурсу не залiчаны ў лiк вучняў X класаў лiцэяў, устаноў вышэйшай адукацыi, маюць права прыняць удзел у дадатковым прыёме, абвешчаным лiцэямі, установамі вышэйшай адукацыi. Інфармацыя аб дадатковым прыёме размяшчаецца на афіцыйных сайтах лiцэяў, устаноў вышэйшай адукацыi не пазней чым 15 ліпеня года прыёму.»;

абзац чацверты пункта 117 дапоўніць словамі «, пры дадатковым прыёме ў X класы ліцэяў, устаноў вышэйшай адукацыі»;

у пункце 127 словы «ўпраўленнямi адукацыi абласных выканаўчых камiтэтаў, камiтэтам па адукацыi Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта» замяніць словамі «структурнымі падраздзяленнямі абласных, Мінскага гарадскога выканаўчых камітэтаў, якія ажыццяўляюць дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы адукацыі (далей – упраўленнi адукацыi абласных выканаўчых камiтэтаў, камiтэт па адукацыi Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта)»;

главу 9 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«ГЛАВА 9

АРГАНIЗАЦЫЯ ЛIЦЭЯ, АСАБЛIВАСЦI ПРЫЁМУ Ў ЛIЦЭЙ, ВА ЎСТАНОВУ ВЫШЭЙШАЙ АДУКАЦЫI

  1. Арганiзацыя лiцэя ажыццяўляецца ў парадку, устаноўленым заканадаўствам i дадзеным Палажэннем.

Для мэт дадзенага Палажэння пад арганiзацыяй лiцэя маецца на ўвазе наступнае:

аналiз задавальнення запатрабаванняў асоб у атрыманнi сярэдняй адукацыi з вывучэннем асобных вучэбных прадметаў на павышаным узроўнi;

планаванне стварэння лiцэя ў сетцы ўстаноў адукацыi;

прыняцце заснавальнiкам рашэння аб стварэннi лiцэя.

  1. Планаванне стварэння дзяржаўнага лiцэя ажыццяўляецца пры распрацоўцы прагнозных паказчыкаў развiцця сiстэмы агульнай сярэдняй адукацыi.
  2. Лiцэй можа стварацца як новая ўстанова агульнай сярэдняй адукацыi ў сетцы ўстаноў адукацыi на тэрыторыi адпаведнай адмiнiстратыўна-тэрытарыяльнай адзiнкi i шляхам змены вiду ўстановы адукацыi на вiд «лiцэй».

Стварэнне лiцэя як новай установы агульнай сярэдняй адукацыi ажыццяўляецца ў парадку, устаноўленым заканадаўствам для стварэння юрыдычных асоб, а змена вiду ўстановы адукацыi на вiд «лiцэй» – у адпаведнасцi з артыкулам 24 Кодэкса Рэспублiкi Беларусь аб адукацыi.

  1. Удзельнiкi адукацыйнага працэсу ўстановы адукацыi, вiд якой плануецца змянiць на вiд «лiцэй», павiнны быць iнфармаваныя аб гэтым не пазней чым за 5 гадоў да прыняцця заснавальнiкам гэтай установы адукацыi рашэння аб стварэннi лiцэя.
  2. Кiраўнiк установы адукацыi, вiд якой плануецца змянiць на вiд «лiцэй», да прыняцця заснавальнiкам гэтай установы адукацыi рашэння аб стварэннi лiцэя прымае меры па вывучэнню вучнямi асобных вучэбных прадметаў на павышаным узроўнi на факультатыўных занятках з мэтай магчымасцi засваення iмi зместу вучэбных праграм па вучэбных прадметах у адпаведнасцi з плануемым для распрацоўкi вучэбным планам на падставе тыпавога вучэбнага плана лiцэя.
  3. У год стварэння лiцэя як новай установы агульнай сярэдняй адукацыi або шляхам змены вiду ўстановы адукацыi на вiд «лiцэй» прыём асоб для атрымання сярэдняй адукацыi ў гэтых лiцэях ажыццяўляецца ў X клас i можа ажыццяўляцца ў XI клас у адпаведнасцi з рашэннем заснавальнiка.
  4. Пры прыёме асоб у X клас для атрымання сярэдняй адукацыi ў лiцэях, ва ўстановах вышэйшай адукацыi асобы, якiя выказалi жаданне прыняць удзел у конкурсе, у перыяд з 16 чэрвеня па 1 лiпеня года прыёму здаюць два ўступныя iспыты з лiку вучэбных прадметаў, вызначаных вучэбным планам установы агульнай сярэдняй адукацыi, установы вышэйшай адукацыі для вывучэння на павышаным узроўнi, якiя яны жадаюць вывучаць на павышаным узроўнi.
  5. Вучэбныя прадметы, па якiх праводзяцца ўступныя iспыты, вызначаюцца лiцэем, установай вышэйшай адукацыi ў залежнасцi ад вучэбных прадметаў, што вызначаны для вывучэння на павышаным узроўнi вучэбнымi планамi гэтых устаноў адукацыi.
  6. Уступныя iспыты пачынаюцца ў 10.00 гадзін. Даты правядзення ўступных iспытаў не пазней чым за месяц да пачатку iх правядзення вызначаюцца Міністрам адукацыі. Для кожнай группы ў дзень праводзіцца адзін уступны іспыт. Працягласць перапынку памiж уступнымi iспытамi павiнна складаць адзiн або больш за адзiн каляндарны дзень.
  7. Час на правядзенне ўступнага iспыту па адпаведным вучэбным прадмеце ўстанаўлiваецца пры распрацоўцы заданняў ў пісьмовай форме для правядзення ўступных iспытаў ў Х клас ліцэяў, устаноў вышэйшай адукацыі (далей – заданні), але не больш за 180 хвiлiн.
  8. Упраўленнi адукацыi абласных выканаўчых камiтэтаў, камiтэт па адукацыi Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта, установы вышэйшай адукацыі прызначаюць асоб, якія ажыццяўляюць кантроль за ходам уступнай кампаніі пры прыёме асоб у Х класы для атрымання сярэдняй адукацыі ў ліцэях, установах вышэйшай адукацыі.

Інфармацыя аб асобах, якія ажыццяўляюць кантроль за ходам уступнай кампаніі, перадаецца ў РІКВ да 10 мая года прыёму.

  1. Уступныя iспыты ў Х клас ліцэяў, устаноў вышэйшай адукацыі праводзяцца ў пісьмовай форме.

Заданні, адказы на заданні, крытэрыі ацэньвання заданняў (далей, калі не вызначана іншае, – экзаменацыйныя матэрыялы) распрацоўваюцца РІКВ і зацвярджаюцца яго кіраўніком.

РІКВ:

ажыццяўляе падбор аўтараў і экспертаў;

заключае з аўтарамі і экспертамі дагаворы на падрыхтоўку экзаменацыйных матэрыялаў па кожным вучэбным прадмеце;

 

ажыццяўляе выбарку варыянту экзаменацыйных матэрыялаў для правядзення ўступных іспытаў у пісьмовай форме па кожным вучэбным прадмеце ў прысутнасці асобы, упаўнаважаннай Міністэрствам адукацыі;

прымае ад аўтараў на электронным і папяровым носьбітах экзаменацыйныя матэрыялы;

забяспечвае экспертызу экзаменацыйных матэрыялаў;

распрацоўвае арыгінал-макеты заданняў, адказаў на заданні, крытэрыяў ацэньвання заданняў і фарміруе з іх камплект экзаменацыйных матэрыялаў для размяшчэння на электронным носьбіце;

ажыццяўляе запіс экзаменацыйных матэрыялаў у зашыфраваным выглядзе на электронныя носьбіты;

размяркоўвае паролі доступу да зашыфраваных экзаменацыйных матэрыялаў для старшынь прыёмных камісій ліцэяў, устаноў вышэйшай адукацыі і для асоб, якія ажыццяўляюць кантроль за ходам правядзення ўступных іспытаў у ліцэях, установах вышэйшай адукацыі;

падрыхтоўвае пакеты (кантэйнеры) для электронных носьбітаў;

прадастаўляе пакеты для адтыражаваных у ліцэях, установах вышэйшай адукацыі экзаменацыйных матэрыялаў;

выплачвае ўзнагароджанне асобам, якія прыцягваюцца для распрацоўкі, экспертызы экзаменацыйных матэрыялаў, у адпаведнасці з законадаўствам і заключанымі дагаворамі.

Супрацоўнікі РІКВ у спецыяльных памяшканнях з абмежаваным правам доступу ажыццяўляюць запіс экзаменацыйных матэрыялаў на электронныя носьбіты з выкарыстаннем праграм шыфравання і абароны, дадзеных для перадачы ўпаўнаважаным прадстаўнікам ліцэяў, устаноў вышэйшай адукацыі.

Падрыхтоўка і перадача экзаменацыйных матэрыялаў ажыццяўляецца за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, прадугледжаных на функцыянаванне РІКВ.

  1. Ліцэй, установа вышэйшай адукацыі накіроўвае ў РІКВ заяўку з пералікам вучэбных прадметаў, па якіх будуць праводзіцца ўступныя іспыты, і інфармацыю аб установе адукацыі ў тэрмін, вызначаны РІКВ.
  2. Экзаменацыйнымі матэрыяламі для правядзення ўступных iспытаў у пiсьмовай форме лiцэi, установы вышэйшай адукацыі забяспечваюцца да 10 чэрвеня года прыёму.

Пакеты (кантэйнеры) з экзаменацыйнымі матэрыяламі на электронным носьбіце прадстаўнік РІКВ перадае кіраўніку ліцэя, установы вышэйшай адукацыі або асобе, упаўнаважанай кіраўніком ліцэя, установы вышэйшай адукацыі, на падставе загаду (выпіскі з загаду) і дакумента, які сведчыць асобу, у адпаведнасці з устаноўленым графікам з афармленнем акта прыёму-перадачы экзаменацыйных матэрыялаў.

Прыёмная камісія ў дзень дастаўкі ўпаўнаважаным прадстаўніком ліцэя, установы вышэйшай адукацыі пакетаў (кантэйнераў) з экзаменацыйнымі матэрыяламі пералічвае пакеты (кантэйнеры), правярае адпаведнасць іх колькасці з пададзенай заяўкай, укладвае пакеты (кантэйнеры) у сейф (металічную скрыню), які апячатваецца (пламбіруецца).

Арганізацыя захавання электронных носьбітаў з экзаменацыйнымі матэрыяламі, а таксама канфiдэнцыяльнасць экзаменацыйных матэрыялаў з моманту iх атрымання да даты абвяшчэння заданняў на ўступным iспыце па адпаведным вучэбным прадмеце забяспечваецца старшынёй прыёмнай камісіі.

  1. У дзень правядення тыражавання заданняў (за адзін дзень да пачатку ўступнага іспыту па дадзеным вучэбным прадмеце ў адпаведнасці з устаноўленым графікам) старшыня прыёмнай камісіі ў прысутнасці асобы, якая ажыццяўляе кантроль за ходам уступнай кампаніі, і сакратара прыёмнай каміссіі, павінен пераканацца ў цэласнасці ўпакоўкі пакетаў (кантэйнераў) з электронным носьбітам.

Для доступу да заданняў, размешчаных на электронным носьбіце, па канале сувязі, які вызначаецца РІКВ, РІКВ у дзень правядзення тыражавання заданняў з 09.30 да 10.30 гадзін перадае адзін пароль старшыні прыёмнай камісіі ліцэя, установы вышэйшай адукацыі, другі пароль – асобе, якая ажыццяўляе кантроль за ходам уступнай кампаніі ў ліцэі, установе вышэйшай адукацыі.

Старшыня прыёмнай камісіі і асоба, якая ажыццяўляе кантроль за ходам уступнай кампаніі, паслядоўна ўводзяць паролі  для ўваходу ў том, які змяшчае зашыфраваныя данныя з заданнямі.

Сакратар прыёмнай каміссіі ў прысутнасці асобы, якая ажыццяўляе кантроль за ходам уступнай кампаніі, тыражуе заданні ў колькасці, неабходнай для забеспячэння ўдзельнікаў уступных іспытаў па кожным вучэбным прадмеце.

Пасля тыражавання бланкі з заданнямі пералічваюцца і  запячатваюцца ў пакеты, якія прадастаўлены РІКВ, і захоўваюцца ў апячатаным (апламбіраваным) памяшканні (сейфе) ліцэя, установы вышэйшай адукацыі да пачатку ўступнага іспыту па адпаведным вучэбнымм прадмеце. Капіраванне інфармацыі з электроннага носьбіта забаронена.

Пасля тыражавання электронны носьбіт з заданнямі перадаецца на захаванне старшыні прыёмнай камісіі.

  1. Парадак правядзення ўступнага iспыту i рэкамендацыi па выкананню заданняў даводзяцца старшынёй экзаменацыйнай камiсii (або па даручэнню старшынi экзаменацыйнай камiсii iншым членам экзаменацыйнай камiсii) да ведама асоб, якiя прымаюць удзел у конкурсе, у аўдыторыi перад пачаткам уступнага iспыту.
  2. Пакет з заданнямi адкрываецца членам экзаменацыйнай камiсii ў дзень правядзення ўступнага iспыту па адпаведным вучэбным прадмеце ў прысутнасцi асоб, якiя здаюць гэты ўступны iспыт.
  3. 154. Прыёмная камісія ажыццяўляе сканіраванне пісьмовых работ, выкананых удзельнікамі ўступнага іспыту, да моманту іх праверкі экзаменацыйнай камісіяй і неадкладную перадачу электронных копій сканіраваных выкананых пісьмовых работ у РІКВ у дзень правядзення ўступнага іспыту па кожным вучэбным прадмеце.

Перадача электронных копій сканіраваных выкананых пісьмовых работ ажыццяўляецца ў адпаведнасці з тэхнічнымі патрабаваннямі РІКВ і суправаджаецца актам прыёму-перадачы электронных копій.

РІКВ прымае электронныя копіі сканіраваных пісьмовых работ, выкананых удзельнікамі ўступнага іспыту, у дзень правядзення ўступных іспытаў па кожным вучэбным прадмеце.

  1. 155. Выкананыя ўдзельнікамі ўступнага іспыту пісьмовыя работы на папяровым носьбіце захоўваюцца ў ліцэі, установе вышэйшай адукацыі да 1 верасня года прыёму.

Электронныя копіі сканіраваных пісьмовых работ, выкананых удзельнікамі ўступнага іспыту, захоўваюцца на электронным носьбіце ў РІКВ да 1 верасня года прыёму.

  1. 156. Для доступу да адказаў на заданні і крытэрыяў ацэньвання заданняў, размешчаных на электронным носьбіце, па канале сувязі, які вызначаецца РІКВ, перад пачаткам праверкі пісьмовых работ, але пасля атрымання электронных копій сканіраваных выкананых пісьмовых работ, РІКВ перадае адзін пароль старшыні прыёмнай камісіі ліцэя, установы вышэйшай адукацыі, другі пароль – асобе, якая ажыццяўляе кантроль за ходам уступнай кампаніі ў ліцэі, установе вышэйшай адукацыі.

Для атрымання доступу да файлаў з адказамі на заданні і крытэрыямі ацэньвання заданняў,  размешчаных на электронным носьбіце ў томе з зашыфраванымі данымі, старшыня прыёмнай камісіі і асоба, якая ажыццяўляе кантроль за ходам уступнай кампаніі, паслядоўна ўводзяць паролі.

Адказы на заданні і крытэрыі ацэньвання заданняў тыражуюцца сакратаром прыёмнай камісіі ў прысутнасці асобы, якая ажыццяўляе кантроль за ходам уступнай кампаніі, і перадаюцца экзаменацыйнай камісіі. Капіраванне інфармацыі з электроннага носьбіта забаронена.

Пасля тыражавання электронны носьбіт з адказамі на заданні і крытэрыямі ацэньвання заданняў перадаецца на захаванне старшыні прыёмнай камісіі.

Пасля завяршэння ўсіх уступных іспытаў адфарматаваны электронны носьбіт перасылаецца ў РІКВ заказным паштовым адпраўленнем у пакеце, які перашкаджае пашкоджанню.

  1. Пры прыёме ў год стварэння лiцэяў, названых у частцы першай пункта 139 дадзенага Палажэння, асоб у XI клас лiцэяў, устаноў вышэйшай адукацыі, а таксама пры прыёме асоб на свабодныя месцы ў XI клас лiцэяў, устаноў вышэйшай адукацыi асобы, якiя выказалi жаданне прыняць удзел у конкурсе для атрымання сярэдняй адукацыi ў адпаведнай установе адукацыi, здаюць два ўступныя iспыты, вызначаныя вучэбным планам установы агульнай сярэдняй адукацыi, установы вышэйшай адукацыі для вывучэння на павышаным узроўнi, якiя яны жадаюць вывучаць на павышаным узроўнi.

Упраўленнi адукацыi абласных выканаўчых камiтэтаў, камiтэт па адукацыi Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта, установы вышэйшай адукацыi, лiцэi забяспечваюць правядзенне ўступных iспытаў пры прыёме асоб, якiя выказалi жаданне прыняць удзел у конкурсе для атрымання сярэдняй адукацыi ва ўстановах адукацыi, названых у частцы першай дадзенага пункта:

зацвярджаюць даты правядзення ўступных iспытаў не пазней чым за месяц да пачатку iх правядзення;

вызначаюць i даводзяць да ведама зацiкаўленых тэрмiны, парадак фармiравання заявак на атрыманне экзаменацыйных матэрыялаў для правядзення ўступных iспытаў па адпаведных вучэбных прадметах;

вызначаюць форму правядзення, час на правядзенне ўступнага іспыту, колькасць варыянтаў заданняў па кожным вучэбным прадмеце;

вызначаюць упаўнаважаных асоб для распрацоўкi экзаменыйных матэрыялаў, тыражавання i пакетавання iх у адпаведнасцi з заяўкамi;

зацвярджаюць экзаменацыйныя матэрыялы.»;

у частцы першай пункта 166 словы «аддзела (упраўлення)» замяніць словамі «упраўлення (аддзела)».

  1. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

 

Міністр                                                                       І.В.Карпенка

свернуть

Напоминаем о приеме в учреждения общего среднего образования:

развернуть

Напоминаем о приеме в учреждения общего среднего образования:

 

Согласно п.95 положения об учреждении общего среднего образования заявления  на имя руководителя учреждения подаются  в период с 12 июня по 28 августа при приеме в II - XI классы, за исключением случаев:

в период с 12 июня по 10 августа осуществляется прием в X класс гимназий для продолжения получения образования на III ступени общего среднего образования в этих гимназиях;

в период с 11 по 17 августа при приеме на свободные места в X классы гимназий;

в период с 12 июня по 17 августа при приеме на свободные места в XI классы гимназий, гимназий-интернатов, VI - IX, XI классы гимназий - колледжей искусств, в XI класс лицеев, учреждений высшего образования;

При приеме на свободные места в X - XI классы гимназий, гимназий-интернатов лица, изъявившие желание принять участие в конкурсе, в период с 18 по 25 августа года приема сдают два вступительных испытания из числа учебных предметов, определенных планом учреждения общего среднего образования для изучения на повышенном уровне, которые они хотят изучать на повышенном уровне.

 

Зачисление осуществляется не позднее 28 августа.

Набор в  10-е классы  лицеев № 1 и № 2 в 2022  году не осуществляется. 

Профильное обучение сохраняется, не забываем о возможности открытия допрофильного обучения с 8 класса.

При организации допрофильной подготовки и профильного обучения: осуществлять обоснованный выбор модели обучения с учетом запросов учащихся и их законных представителей, анализа результатов учебной деятельности; анализировать результативность педагогической деятельности учителей, работающих в профильных классах; организовать методическую работу с кадрами, направленную на совершенствование образовательного процесса; осуществлять оценивание учащихся в соответствии с Нормами оценки результатов учебной деятельности; анализировать эффективность проведения стимулирующих, поддерживающих занятий.

Зачисление в 10 профильный класс на третью ступень обучения в средней школе проводится с учетом: 7 баллов – по профильному предмету, и среднего балла свидетельства о базовом образовании не ниже 7 баллов.

Для базовых 10 классов изучение учебного предмета «Трудовое обучение» организуется на базе учреждений ПТО и ССО.

 

свернуть
Ещё в этом разделе