Будучыня прафсаюза за таленавітай моладдзю!

Будучыня прафсаюза за таленавітай моладдзю!

У святочным прадчуванні Новага года ёсць своеасаблівы момант, калі мы з адказнасцю азіраемся на пройдзены шлях, каб абмеркаваць здзейсненае, парадавацца дасягненням, падвесці вынікі. Добрай традыцыяй Цэнтральнай раённай г. Мінска арганізацыі прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі стала выніковае паседжанне Моладзевага Савета, на якім прысутнічалі актывісты галіновага прафсаюза: намеснікі дырэктара, выхавацелі дзіцячых садкоў, кіраўнікі фізічнага выхавання, настаўнікі-прадметнікі.

Ва ўступным слове старшыня райкама прафсаюза Ірына Уладзіміраўна Міронава павітала прысутных , якія, нягледзячы на працоўную загружанасць, заўсёды знаходзяць час на прафсаюзныя справы. Лідар галіновага прафсаюза акрэсліла задачы, якія стаяць перад Моладзевым Саветам на наступны год. Пандэмія ўнесла пэўныя карэктывы ў работу моладзі, а сустрэчы пераважна праходзілі ў анлайн-рэжыме. Тым не менш, запланаваныя мерапрыемствы ў пераважнай большасці былі рэалізаваны. Падчас інтэрактыўнага бліц-апытання “Значная падзея з прафсаюзам” педагогі ўзгадвалі прафсаюзныя ўрокі, акцыі, прысвечаныя Дню Маці, Дню настаўніка, спаборніцтвы па боўлінгу, экскурсіі і шэраг розных мерапрыемстваў. Знаёмства з новымі членамі Моладзевага Савета запэўніла нас, што для крэатыўных і таленавітых людзей пад сілу пакарыць любыя вяршыні.

Даспадобы прыйшлася ўдзельнікам сустрэчы медыяазбука “З людзьмі і для людзей”, дзе на кожную літару алфавіта называлі словы, звязаныя з дзейнасцю прафсаюза. У якасці рэфлексіі педагогі стварылі прафсаюзную ёлку жаданняў.

Напрыканцы паседжання старшыня райкама Ірына Уладзіміраўна ўручыла прафсаюзным актывістам падарункі, стварыўшы пераднавагоднюю атмасферу чараўніцтва і казкі. Спадзяёмся, што святочны настрой дасць зарад бадзёрасці для новых дасягненняў і эфектыўнасці дзейнасці маладых педагогаў на карысць роднага прафсаюза, адукацыі і краіны ў цэлым.

Галіна Мікалаеўна Стральчук,

намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце

ДУА “Сярэдняя школа №21 імя М.Ф. Гастэлы г. Мінска”,

старшыня Моладзевага Савета Цэнтральнай раённай г. Мінска арганізацыі прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі

Ещё в этом разделе