05.02.2020
Медыяцыя ў школе

Камільфо-сустрэча вучняў старшых класаў сталічнай гімназіі № 42 і сярэдняй школы № 21 з медыятарам Цэнтра “Медыяцыя і права” Веранікай Леанідаўнай Няхай адбылася напрыканцы студзеня. Медыяцыя – дасудовае ўрэгуляванне ўзнікшых канфліктаў з удзелам трэцяга нейтральнага боку. Каб развіваць культуру негвалтоўных зносін і здольнасці да ўзаемаразумення сярод удзельнікаў школьнай супольнасці, медыятар прапанавала вучням разыграць розныя сітуацыі, загадзя падрыхтаваныя на картках. Класныя гадзіны, пасяджэнні метадычных аб’яднанняў, выхаваўчыя мерапрыемствы, бацькоўскія сходы, педсаветы – варта інфарміраваць удзельнікаў адукацыйнага працэсу пра новыя спосабы ўрэгулявання канфліктаў, аднаўленчай камунікацыі і новы тып паводзінаў у канфліктных сітуацыях.

Ещё в этом разделе