21.02.2020
21 Лютага "Дзень Роднай мовы"

Родная мова, цудоўная мова!

Ты нашых думак уток і аснова!

Матчын дарунак ад самай калыскі,

Ты самацветаў яскравая нізка.

Радкі У. Дубоўкі, Я. Янішчыц, М. Багдановіча і іншых знакамітых паэтаў гучалі падчас традыцыйных паэтычных перапынкаў 21 лютага, у Дзень роднай мовы. Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры С.У. Сапега і А.Т. Юруш падрыхтавалі стэнд з рэбусамі, разгадаўшы якія можна было атрымаць сюрпрыз. Дзверы кабінетаў упрыгожвалі плакаты “Цікавыя факты пра родную мову”. Вучні 5-6 класаў спаборнічалі ў конкурсе на хуткага і граматнага чытальніка, а некаторыя вучні дэкламавалі ўласныя вершы.  

Ещё в этом разделе