25.02.2020
Леся Украинка

Святочнае ўскладанне кветак да мемарыяльнай дошкі Лесі Украінкі прайшло 25 лютага, у 149-ю гадавіну з дня нараджэння знакамітай украінскай паэтэсы. Варта адзначыць, што 21-я сярэдняя школа ўжо чатыры гады запар сумесна з Мінскім грамадскім аб’яднаннем ўкраінцаў арганізоўвае музычна-літаратурныя салоны, вечары памяці ў гонар Лесі Украінкі, якая некаторы час жыла непадалёку ад нашай школы і натхнялася сталічным каларытам. На імпрэзе выступілі Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Украіны ў Рэспубліцы Беларусь Ігар Юр’евіч Кізім, старшыня беларускага грамадскага аб’яднання ўкраінцаў “Ватра”, кандыдат гістарычных навук Уладзіслаў Мікалаевіч Кадзіра, старшыня Мінскага грамадскага аб’яднання ўкраінцаў “Заповіт” Галіна Яфімаўна Калюжная, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце СШ №21 г. Мінска Г.М. Стральчук.

Вучні 11 “А” класа нашай школы цікавяцца сусветнай літаратурай і гісторыяй малой радзімы, звязанай з дзейнасцю знакамітых творцаў, таму таксама прыйшлі ўшанаваць памяць пра украінскую паэтэсу-змагарку. У выкананні Эвеліны Іваноўскай і Ксеніі Грузд прагучалі вершы Лесі Украінкі ў перакладзе М. Аляхновіча на беларускую мову. Дарэчы, адміністрацыя школы і старшакласнікі прымуць удзел у святочным канцэрце, што адбудзецца вечарам у будынку Беларускага таварыства сяброўства і культурнай сувязі з замежнымі краінамі.

Ещё в этом разделе