28.02.2020
Адзіны дзень бяспекі

28 лютага ў нашай школе прайшоў адзіны дзень бяспекі.У кожным класе прайшлі тэматычныя інфармацыйныя і класныя гадзіны, бяседы. Вучні 10 “А” дэманстравалі ў файе правільнае выкарыстанне процівагаза, а таксама расказвалі пра некаторыя аспекты аказання першай медыцынскай дапамогі падчас надзвычайных сітуацый. Капітан унутранай службы групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Цэнтральнаго РАНС Талалаева Ганна Сяргееўна сустрэлася з вучнямі 7 “А” класа, каб правесці віктарыну па прафілактыцы ўзнікнення надзвычайных сітуацый. Самыя актыўныя вучні былі ўзнагароджаны закладкамі для кніг і буклетамі. Малодшыя школьнікі падрыхтавалі выставу малюнкаў “Бяспека – наш выбар”.

Згодна з планам агульнашкольная вучэбная эвакуацыя прайшла ў 12.20 на спартыўную пляцоўку.

Ещё в этом разделе