12.03.2020
Cемінар “Узаемадзеянне ўстановы адукацыі, сям’і, соцыума”

12 сакавіка на базе нашай школы прайшоў семінар “Узаемадзеянне ўстановы адукацыі, сям’і, соцыума” для слухачоў Акадэміі паслядыпломнай адукацыі. Наша ўстанова адукацыі з’яўляецца базавай пляцоўкай для правядзення семінараў па выхаваўчай рабоце. Так, па абранай тэме выступілі намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Г.М. Стральчук, педагог сацыяльны Ж.М. Жук, педагог-псіхолаг Г.І. Кенда. Госці наведалі музей М.Ф. Гастэлы, які адыгрывае вялікую ролю ў ідэалагічным і патрыятычным выхаванні школьнікаў. Спадзяёмся, што наша сістэта выхаваўчай работы будзе карыснай для калег, а некаторыя здабыткі ўвойдуць у іх метадычную капілку.

Ещё в этом разделе